Літаратура 9

Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча

Праверце свае веды, выканаўшы заданні віктарыны



Матэрыялы да кантрольнага сачынення па літаратуры

Асноўныя патрабаванні да сачынення ТУТ.

Паважаныя дзевяцікласнікі, яшчэ раз перачытаць апавяданне Л.Юргілевіч "Белыя хрызантэмы" вы можаце ТУТ. Прыблізны план сачынення-разважання:
1. Тэзісы.
    У гэтай частцы вы можаце расказаць, як вы зразумелі тэму і ідэю твора, абазначыць аўтарскую пазіцыю па заяўленай тэме, прыгадацб прозвішчы іншых пісьменнікаў, якія раскрывалі такую ж тэму ці праблему (не больш 2 прозвішчаў).
2. Доказы.
    У гэтай частцы вы пацвярджаеце доказамі тыя думкі, якія выказалі ў першай частцы. Доказаў не павінна быць замнога. Дастаткова 3-4, але пераканаўчыя. Не перказвайце сюжэт!
3. Вывады.
    Раскажыце пра вашы асабістыя адносіны да таго, што пісалі, што сцвярджалі ў першай частцы сачынення.



Паважаныя дзевяцікласнікі!

Мы пачынаем знаёміцца з п'есай Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Каб лепей зразумець задуму аўтара, прапаную вам пазнаёміцца з яго біяграфіяй, а таксама паглядзець спектакль і фільм "Раскіданае гняздо". 


Францішак Багушэвіч

Кнігі Ф.Багушэвіча, што парушылі шматгадовае маўчанне беларускага нацыянальнага друку ,сталі новым крокам не толькі ў беларускім прыгожым пісьменстве, але і ў станаўленні беларускай нацыянальнай ідэі, у духоўным адраджэнні беларускага народа. А што вы ведаеце пра Ф.Багушэвіча?  



Кастусь Каліноўскі

Публіцыстыка К.Каліноўскага стала падмуркам новай нацыянальнай ідэі Беларусі - краіны вольнай і справядлівай, дзе кожнаму чалавеку ёсць годнае месца незалежна ад паходжання і статусу. Што вядома вам пра К.Каліноўскага? Праверце свае веды.  

Комментариев нет:

Отправить комментарий