д/з для 11"А" і 11 "В" класаў на 24.10.2015. 11 "В" таксама выконвае заданне на 24.10.2016, а не на 28.10.2016.
Адасобленыя азначэнні
Спішыце сказы,
расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя члены сказа.
1.
Хата акуратная ашаляваная накрытая шыферам з верандаю стаяла ўздоўж вуліцы
шыракаватай падсыпанай некалі гравіем але ўжо раз’езджанай. 2. Пад вербалозам
быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц зроблены з бяросты
старым пастухом Нічыпарам. 3. Далей вяла праз лугавіну сцежка размытая веснавой
вадой яшчэ не вытаптаная з падсохлай дзе-нідзе і патрэсканай гразёю. 4. Начамі свяціў месяц поўны і даўгавечны. 5.
На дол яшчэ па-вераснёўску цёплы хай сцеле восень туманоў сувой... 6. Яны
шчаслівыя ўпэўнена пойдуць дарогай сваіх бацькоў. 7. Сярэдняга росту шырокі і
прысадзісты ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго
паходжання. 8. Пасля ўзгоркаў ды пералескаў
пачынаецца лагодная роўнядзь з часцейшымі светла-зялёнымі прасторамі слаўнага
лёну ўсыпанай кветкамі канюшыннай атавы густых зярністых аўсоў. 9. Звон гэты і
шматгалосы птушыны спеў у шчодрых пранізаных сонцам зарасніках сплеценага галля
і лісця чуліся тут цудоўнай песняй жніўня. 10. I вось ужо
калона мінала гэты невялікі хутарок дрымучым лесам сланечніку прыціснутым к
дарозе. 11. Гэтыя сны сняцца часта вельмі падобныя пра адно і тое. 3 гэтымі
снамі прыходзіць і нейкая забытая далёкая ўжо але ж вельмі глыбокая і вечная ў
сэрцы туга. 12. Сярод папераў пастарэўшых сярод запыленых лістоў радкі даўно
забытых вершаў неспадзявана я знайшоў. 13. Амаль непрыкметны дробны кволы ён
[парастак] праламаў важкую тоўшчу і вылез напаверх! 14. Снег ішоў з раніцы да палудня касы з ветрам...
Комментариев нет:
Отправить комментарий